14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын краіны з Днём маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята падкрэслівае вялікую ролю жанчыны, якая дорыць жыццё, выхоўвае дзяцей, з'яўляецца захавальніцай сямейных традыцый. Для кожнага чалавека з вобразам маці звязаны самыя цёплыя пачуцці, светлыя, шчаслівыя ўспаміны", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці - самаадданасць і высакароднасць, клопат аб блізкіх і прытрымліванне высокага маральнага абавязку, духоўнасць і маральнасць, якія сёння асабліва патрэбны грамадству.
Ад усяго сэрца віншую вас з Днём маці.
Гэта свята падкрэслівае вялікую ролю жанчыны, якая дорыць жыццё, выхоўвае дзяцей, з'яўляецца захавальніцай сямейных традыцый.
Для кожнага чалавека з вобразам маці звязаны самыя цёплыя пачуцці, светлыя, шчаслівыя ўспаміны.
Мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці - самаадданасць і высакароднасць, клопат аб блізкіх і прытрымліванне высокага маральнага абавязку, духоўнасць і маральнасць, якія сёння асабліва патрэбны нашаму грамадству.
Шчыра жадаю ўсім маці моцнага здароўя, дабра і сямейнага дабрабыту.
Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода, любоў і мір.
Аляксандр Лукашэнка.