11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурная і інфармацыйная прастора Беларусі служыць сцвярджэнню ідэй інтэграцыі і міру. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" і XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтыя значныя міжнародныя мерапрыемствы па праву лічацца аўтарытэтнымі пляцоўкамі для абмеркавання актуальных пытанняў сучаснай геапалітыкі, грамадскага жыцця, развіцця сродкаў масавай інфармацыі, гаворыцца ў прывітанні.
"Цяперашняя мінская сустрэча кіраўнікоў СМІ, палітолагаў і экспертаў з блізкага і далёкага замежжа праходзіць у кантэксце асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што культурная і інфармацыйная прастора, сфарміраваная за гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь, служыць пазітыўнаму стварэнню, сцвярджэнню ідэй інтэграцыі, міру і добрасуседства, эфектыўнаму супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам выстаўкі і медыяфоруму цікавай плённай работы і творчых поспехаў.-0-