14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта добрае і пяшчотнае свята ўвасабляе веліч духоўнай сілы і святасць мацярынства як бясцэннай крыніцы жыцця і адной з найвышэйшых якасцей жаноцкасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Блізкі і родны для кожнага вобраз маці мы праносім у сэрцы праз усё жыццё. У мацярынскай душы бязмежнай любоўю адгукаюцца самыя звычайныя падзеі нашага зямнога шляху. Сваёй мудрасцю і шчырасцю вы вучыце дзяцей быць самастойнымі, прывіваеце ім маральныя каштоўнасці і арыенціры".
"Сардэчна дзякую кожнай з вас за чуласць, цярплівасць і клопат пра дабрабыт сям'і і ўтульнасць дамашняга ачага. Словы глыбокай павагі і нізкі паклон шматдзетным і прыёмным мамам, а таксама тым, хто выхоўвае дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Вашы ўвага і ўдзел усяляюць у іх дабрыню, надзею на лепшае і ўпэўненасць ва ўласных сілах", - адзначыў Прэзідэнт.
"Жадаю ўсім жанчынам моцнага здароўя і шчасця, а кожнай беларускай сям'і - міру і ўзаемаразумення. Няхай любоў і ўдзячнасць дзяцей стануць для вас найлепшай узнагародай", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Дарагія суайчынніцы!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці.
Гэта добрае і пяшчотнае свята ўвасабляе веліч духоўнай сілы і святасць мацярынства як бясцэннай крыніцы жыцця і адной з найвышэйшых якасцей жаноцкасці.
Блізкі і родны для кожнага вобраз маці мы праносім у сэрцы праз усё жыццё. У мацярынскай душы бязмежнай любоўю адгукаюцца самыя звычайныя падзеі нашага зямнога шляху. Сваёй мудрасцю і шчырасцю вы вучыце дзяцей быць самастойнымі, прывіваеце ім маральныя каштоўнасці і арыенціры.
Сардэчна дзякую кожнай з вас за чуласць, цярплівасць і клопат пра дабрабыт сям'і і ўтульнасць дамашняга ачага. Словы глыбокай павагі і нізкі паклон шматдзетным і прыёмным мамам, а таксама тым, хто выхоўвае дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Вашы ўвага і ўдзел усяляюць у іх дабрыню, надзею на лепшае і ўпэўненасць ва ўласных сілах.
Жадаю ўсім жанчынам моцнага здароўя і шчасця, а кожнай беларускай сям'і - міру і ўзаемаразумення. Няхай любоў і ўдзячнасць дзяцей стануць для вас найлепшай узнагародай.
Аляксандр Лукашэнка,
14 кастрычніка 2023 года