26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка даручыў узяць пад строгі кантроль сістэму абароту і вытворчасці ў краіне лекавых сродкаў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы фармпрадпрыемства "Мінскінтэркапс", перадае карэспандэнт БЕЛТА."Поўнасцю павінна быць створана ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма - поўнасцю празрыстая і падкантрольная вам - сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных", - даручыў Прэзідэнт адказным за гэту сферу чыноўнікам.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма ў гэтай сферы павінна быць выбудавана па аналогіі з вытворчасцю, абаротам і імпартам алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Я не гавару, што вы цэны будзеце ўстанаўліваць, яшчэ штосьці, але вы поўнасцю возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне па вытворчасці, продажах унутры і імпарце звонку. Усё трэба ўзяць пад кантроль", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што абарот лякарстваў, магчыма, трэба кантраляваць нават больш строга, чым алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Якую вы схему прапануеце мне ў першым паўгоддзі, гэта я пагляджу ўжо. Тут нам жартаваць няма чаго", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.