8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю прадстаўнікам вядучых расійскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства праходзіла ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. На інтэрв'ю да кіраўніка беларускай дзяржавы прыехалі галоўны рэдактар міжнароднага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян, карэспандэнт "Першага канала" Антон Вярніцкі, вядучы праграмы "Весці" на тэлеканале "Расія 1" Яўген Ражкоў, галоўны рэдактар радыёстанцыі "Гаворыць Масква" Раман Бабаян.
Аляксандр Лукашэнка традыцыйна падрабязна і шчыра адказаў на многія, у тым ліку даволі вострыя пытанні. Узнімаліся тэмы грамадска-палітычнай абстаноўкі і падзей у Беларусі ў паслявыбарны перыяд, знешняга ўмяшання ў адпаведныя працэсы, перспектыў у развіцці адносін і інтэграцыі з Расіяй. Прэзідэнт таксама расказаў аб рабоце, якая вядзецца па абнаўленні Канстытуцыі, адказаў на пытанне аб магчымасці датэрміновых выбараў, раскрыў падрабязнасці гісторыі з затрыманнем у Беларусі прадстаўнікоў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.