7 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя тэмпы развіцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб напрамках дзейнасці парламентарыяў і ўсёй дзяржавы на перспектыву, Прэзідэнт падкрэсліў, што работа чакаецца складаная і адказная. "Краіна павінна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя дынамічныя тэмпы развіцця", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"У нас ёсць для гэтага ўсе ўмовы, і галоўная з іх - адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад, што красамоўна пацвердзілі праведзеныя парламенцкія выбары", - адзначыў беларускі лідар.
"Вядома, у эканоміцы ў нас ёсць цяжкасці. Але яны пераадольныя, не катастрафічныя. Гэта нашы недапрацоўкі. У першую чаргу - урада. Самае галоўнае пытанне - экспарту, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Наша эканамічная мадэль тым не менш прадэманстравала пэўную жыццеўстойлівасць, здольнасць трымаць удар пры самай неспрыяльнай рыначнай кан'юнктуры - як унутранай, так і знешняй".