Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Стд 2025

Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС

Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС
Фота з архiва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Праекты Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і Стратэгіі дзеянняў па рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у рамках удзелу ў дзейнасці БРІКС былі прадстаўлены ўрадам на разгляд кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адобрыў абодва дакументы.

Нагадаем, што летам 2024 года краіна стала паўнапраўным членам сям'і ШАС, а потым аформіла і статус дзяржавы - партнёра БРІКС.

У адобранай Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС вызначаны канцэптуальныя напрамкі дзейнасці, мэты і задачы ўдзелу Беларусі ў ШАС і механізмы іх рэалізацыі на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы.

У Стратэгіі, якая датычыцца БРІКС, таксама вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з дзяржавамі-членамі і дзяржавамі - партнёрамі гэтага Аб'яднання.

Абедзве стратэгіі разлічаны на пяць гадоў да 2030 года. Яны могуць быць прадоўжаны, абноўлены і перагледжаны з улікам тых ці іншых актуальных тэндэнцый.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі