30 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. 70-годдзе Перамогі ў Другой сусветнай вайне - галоўная падзея 2015 года, заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Самай вялікай падзеяй у адыходзячым годзе было святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта не толькі ўнутраная падзея. Гэта сусветнага характару падзея. Так, некаторыя не хочуць гэтага бачыць і чуць, некаторыя замоўчваюць, некаторыя фальсіфікуюць гісторыю. Але 70 гадоў Перамогі ў Другой сусветнай вайне - гэта галоўная падзея 2015 года", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.