3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка 4-6 кастрычніка зробіць афіцыйны візіт у Ісламскую Рэспубліку Пакістан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.Праграмай візіту запланаваны перагаворы з прэм'ер-міністрам краіны
Навазам Шарыфам, прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам, кіраўніцтвам пакістанскага парламента.Па выніках сустрэч чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў па розных напрамках супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця 4-га Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў
Ісламабадзе. Шэраг сустрэч і перагавораў з пакістанскімі партнёрамі запланаваны ў членаў беларускай дэлегацыі.