1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай "Вялікая размова з Прэзідэнтам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У ім прымуць удзел амаль чатыры дзясяткі журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш вялікія дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаны і шматлікія эксперты, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў. Яны таксама прымуць удзел у дыялогу па найбольш актуальных тэмах.
Прамая трансляцыя сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі пачнецца ў 10 гадзін 3 лютага. Яна будзе весціся па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Тэлеверсія сустрэчы будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.