1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон на перагаворах у Мінску дамовіліся выпрацаваць дарожную карту развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся, што трэба яшчэ раз у гэтых новых умовах, калі падымаецца Таджыкістан, калі наладзіліся адносіны з суседзямі (ужо няма той праблемы па пастаўках і гэтак далей), выпрацаваць дарожную карту нашых адносін. Гэта - Прэзідэнт прапанаваў - трэба зрабіць нашай міжурадавай камісіі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Трэба паглядзець, што мы ў вас будзем купляць, што вы ў нас, дзе мы разам пойдзем, якія сумесныя прадпрыемствы будзем ствараць. Трэба разгортвацца нам у Таджыкістане, і Таджыкістан стане бліжэй да нас", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Таджыкістан з'яўляецца для Беларусі дружалюбнай дзяржавай і надзейным партнёрам, а таксама выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт стане яшчэ адным крокам на шляху ўмацавання беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння, умацавання дружбы паміж народамі дзвюх краін.