7 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў сочынскай Краснай Паляне ў доме прыёмаў афіцыйных дэлегацый "Лаўра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перагаворы пачаліся ў фармаце сам-насам, а затым да кіраўнікоў дзяржаў далучацца члены афіцыйных дэлегацый. Як паведамлялася, частка расійскай дэлегацыі і журналісты не змаглі своечасова вылецець у Сочы з-за складаных умоў надвор'я ў Маскве.
Прэзідэнт Расіі выйшаў сустракаць кіраўніка беларускай дзяржавы ў чырвонай куртцы з вышытым гербом Расійскай Федэрацыі і надпісам "Пуцін У.У.". Аляксандр Лукашэнка выйшаў з аўтамабіля ў дзелавым касцюме.
"І шанцуе ж вам. І снегу шмат, - прывітаў Прэзідэнт Беларусі свайго расійскага калегу. - У нас там, дзе я жыву (на тэрыторыі санаторыя "Беларусь" у Краснай Паляне. - Заўвага БЕЛТА), амаль не засталося снегу. А вось тут ніжэй, побач - і снегу шмат".
Сустрэча праходзіць у фармаце рабочага снедання. Кіраўнікам дзяржавы падалі ежу і напіткі.
"Кашку з раніцы елі?" - пацікавіўся Уладзімір Пуцін.
"Не на вадзе ж", - адрэагаваў Прэзідэнт.
"Чаму? Смачна вельмі. Вы пакаштуйце, вам спадабаецца", - настойваў расійскі лідар.