23 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да манумента таксама былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, судоў, Нацыянальнага сходу, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў, буйнейшых грамадскіх арганізацый рэспублікі, ветэранаў, прадстаўнікоў дыпкорпуса, выканкама СНД.
Пасля мінуты маўчання ў памяць аб загінуўшых і выканання дзяржаўнага гімна Беларусі па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы прывітаў і паразмаўляў з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.