22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Брэсце наведвае 38-ю Брэсцкую асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую Венскую Чырванасцяжную брыгаду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы раскажуць аб гісторыі стварэння брыгады, баявых магчымасцях злучэння. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з узорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні брыгады, умовамі жыцця і быту ваеннаслужачых.
Плануецца таксама сустрэча Прэзідэнта з воінскім калектывам брыгады.
Як паведамлялася, раніцай 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці-героі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.