16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоена Надзея Паўлава з Расіі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.
Уладальніку Гран-пры належыць грашовы прыз $10 тыс. Першая прэмія і грашовы прыз $8 тыс. прысуджана Міхаілу Малафію з Украіны. Другію прэмію і $6 тыс. атрымаў беларускі выканаўца Віктар Мендзелеў, а трэцяя прэмія ($4 тыс.) уручана расіянцы Алене Сціхінай.
Выканаўцы таксама атрымалі запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі розных краін свету.
Пераможцы гэтага конкурсу выступяць у гала-канцэрце зорак сусветнай оперы на VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме 20 снежня.
Дзесяць артыстаў з шасці краін - Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Манголіі - сталі фіналістамі конкурсу. Трэці, фінальны тур творчага спаборніцтва адбыўся напярэдадні ўвечары. Гледачы атрымалі магчымасць стаць відавочцамі з'яўлення новых оперных зорак.
Выканальніцкае майстэрства вакалістаў ацэньвала прадстаўнічае міжнароднае журы ў складзе дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў тэатраў, а таксама кіраўнікоў міжнародных артыстычных агенцтваў з 13 краін. Старшыня журы і арганізацыйнага камітэта конкурсу - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.
Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Генеральны партнёр форуму - Беларусбанк.