14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў паедзе ў Арменію. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, трыумфатарам гэтага конкурсу названы Тыгран Аганян.
Лаўрэатам першай прэміі стаў Андрэй Немзер з Расіі, а другой прэміі - Аляксандр Міхнюк з Беларусі. Уладальнікам трэцяй прэміі журы назвала Зарыну Абаеву з Расіі. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся беларусцы Маргарыце Ляўчук.
За ўзнагароды ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў спаборнічалі 120 выканаўцаў з 16 краін. Конкурс прайшоў у тры туры. Уладальнікі ўзнагарод названы 13 снежня на гала-канцэрце фіналістаў, у якім выступілі таксама пераможцы творчага спаборніцтва мінулых гадоў.
Вызначала лепшых кампетэнтнае журы. У яго склад уваходзілі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы. Узначаліў судзейскую калегію генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.