Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Жнв 2024

Бокій выйграў першае золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы

Бокій выйграў першае золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы
Ігар Бокій. Фота Мінспорту

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў першы асабісты медаль на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў Паралімпіяды Бокій выступіў на стаметроўцы батэрфляем у класе S13, на якой ён з'яўляецца сусветным рэкардсменам. Па выніках ранішняй сесіі Бокій выйшаў у фінал з лепшым часам, праплыўшы дыстанцыю за 54,93 сек. У вячэрнім вырашальным заплыве Ігар пераадолеў 100 м за 54,13 сек і заваяваў золата, апярэдзіўшы на чвэрць секунды француза Алекса Парталя, які стаў другім.

"Ігар паказаў цудоўны рэзультат, лепшы за апошнія тры гады, - адзначыў трэнер спартсмена Генадзь Вішнякоў. - Мы ўдзялілі шмат увагі базавай, тэхнічнай і псіхалагічнай падрыхтоўцы. Ігар - сапраўдны баец і вельмі вопытны плывец, ён змог рэалізаваць прапанаваную трэнерам праграму работы, таму цяпер знаходзіцца ў аптымальных спартыўных кандыцыях".

Гэты медаль вышэйшай пробы стаў для Бокага 17-м на Паралімпійскіх гульнях. Упершыню беларус выступіў на галоўным старце чатырохгоддзя ў 2012 годзе ў Лондане, дзе выйграў пяць залатых узнагарод. Таксама ў актыве нашага спартсмена шэсць перамог у Рыа-2016 і пяць вікторый у Токіа-2020. У пятніцу Ігар разам з таварышам па камандзе Яўгенам Кавалёнкам прыме ўдзел у спаборніцтвах на дыстанцыі 100 м на спіне. Адборачныя заплывы стартуюць апоўдні па мінскім часе.

Лукашэнка павіншаваў Ігара Бокага з залатым медалём Паралімпійскіх гульняў

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага плыўца Ігара Бокага з залатым медалём летніх Паралімпійскіх гульняў 2024 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы сваім бліскучым перамогам і рэкордам ты ўжо стаіш у адным радзе з самымі праслаўленымі паралімпійцамі планеты, зноў і зноў даказваючы, што для выдатнага спартыўнага таленту на шляху да Алімпу няма перашкод. Ганарымся табой, балеем за цябе і чакаем новых перамог", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену моцнага здароўя, міру, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі