3 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Забеспячэнне бяспекі будзе адной з галоўных тэм сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Спакойна нам жыць ніхто не дасць, на жаль. Таму трэба быць гатовымі да ўсяго. Выклікаў у свеце велізарная колькасць. Мы не ў ізаляваным свеце жывём. Мы гэта з вамі разумеем", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Гэта адна з тэм сёння нашай размовы, галоўная тэма - бяспека. Мы будзем гаварыць аб тым, як у гэтым свеце нам жыць далей, як абараніць інтарэсы сваіх людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"А тое, што праблемы ў адносінах, - яны будуць заўсёды. Але, ведаеце, на фоне такіх падзей гэтыя праблемы проста цьмянеюць. Мы такія праблемы здольны вырашаць хутка і эфектыўна. Дай бог, каб было ціха, спакойна і каб мы маглі забяспечваць бяспеку нашых народаў", - заявіў беларускі лідар.
Што датычыцца беларуска-расійскага парадку дня, Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што ў гэтым годзе краіны адзначаць 25-годдзе з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "У нас ёсць сёння магчымасць пагаварыць аб тым, што зроблена за ўсе гэтыя гады ў плане пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, што трэба будзе зрабіць, дзе ў нас пакуль ёсць нявырашаныя пытанні, нейкія праблемы", - сказаў расійскі лідар.