19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі 3 узнагароды на чэмпіянаце свету па біятлоне і лыжных гонках сярод паралімпійцаў, які праходзіць у канадскім Прынс-Джонсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Усе медалі ў актыве Юрыя Голуба і Дзмітрыя Будзіловіча (лідар): яны сталі ўладальнікамі золата ў біятлоне і індывідуальнай лыжнай гонцы на 10 км сярод спартсменаў са слабым зрокам. Акрамя таго, у іх скарбонцы серабро ў лыжным спрынце, які выйгралі шведскія спартсмены.
Пасля трох спаборніцкіх дзён беларуская каманда займае 6-е месца ў медальным заліку. Наперадзе ўкраінцы - 19 узнагарод (3 залатыя, 8 сярэбраных, 8 бронзавых), на другой пазіцыі зборная ЗША - 8 (3, 4, 1), трэцяе месца ў каманды Францыі - 5 (3, 0, 2). Усяго на п'едэстал гонару ўзнімаліся прадстаўнікі 11 краін.
Спаборніцтвы прадоўжацца да 24 лютага.