Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Жнв 2016

Беларускія баскетбалісткі перамаглі бразільянак у кваліфікацыі Алімпіяды

Беларускія баскетбалісткі перамаглі бразільянак у кваліфікацыі Алімпіяды

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі пасля двух паражэнняў атрымалі першую перамогу на Алімпіядзе ў Рыа, яны адолелі бразільянак - 65:63 (16:28, 19:12, 15:10, 15:13), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы з гаспадынямі турніру каманда Анатоля Буяльскага вельмі няўдачна правяла першую чвэрць, уступіўшы 16:26. Пачатак другой дзесяціхвілінкі таксама не прадвяшчаў нічога добрага - беларускі дрэнна гулялі ў абароне і далі магчымасць саперніцам адарвацца на 18 ачкоў. На шчасце, беларускі не апусцілі рукі і да вялікага перапынку намаганнямі Таццяны Троінай, у якой пайшоў кідок, скарацілі разрыў да пяці балаў - 35:40.

Беларускія баскетбалісткі перамаглі бразільянак у кваліфікацыі АлімпіядыПасля перапынку беларускія баскетбалісткі некалькі разоў выходзілі наперад, але трэцяя чвэрць завяршылася ўнічыю - 50:50. Заключная частка гульні стала барацьбой нерваў, у якой удача была на баку беларусак, яны дабіліся вельмі патрэбнай вікторыі - 65:63. Самай рэзультатыўнай у беларусак стала Таццяна Троіна, якая набрала 18 ачкоў.

Лідарам папярэдняй групы А сталі баскетбалісткі Аўстраліі, якія перамаглі каманду Францыі з лікам 89:71.Беларускія баскетбалісткі перамаглі бразільянак у кваліфікацыі Алімпіяды Беларускія баскетбалісткі перамаглі бразільянак у кваліфікацыі Алімпіяды

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі