Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Жнв 2015

Беларуская зборная юніёрак заваявала золата і ўстанавіла сусветны рэкорд на ЧС у Гродне

7 жніўня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларуская зборная дзяўчат і юніёрак заваявала золата і ўстанавіла сусветны рэкорд у пажарнай эстафеце, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы МНС Віталь Навіцкі.

У Гродне праходзіць трэці дзень міжнародных першынстваў па пажарна-выратавальным спорце сярод моладзі. Беларускія спартсмены на ім зноў устанавілі сусветны рэкорд.

Беларуская зборная юніёрак заваявала золата і ўстанавіла сусветны рэкорд на ЧС у ГроднеСёння каманды дзяўчат і юніёрак спаборнічалі ў пажарнай эстафеце. Расіянкі з рэзультатам 63,99 сек уступілі камандзе з Беларусі, якая паказала лепшы час - 62,72 сек, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам. Пры гэтым для адной з удзельніц каманды - Кацярыны Багданавай - гэта золата стала ўжо трэцім на гэтым чэмпіянаце. Бронзавы медаль дастаўся дзяўчатам з Чэхіі.

Учора завяршыліся спаборніцтвы па дваябор'і сярод мужчынскіх і жаночых маладзёжных каманд. Спаборніцтва складаюцца з падняцця па штурмавой лесвіцы і пераадолення стаметровай паласы з перашкодамі. Лепшым стаў Яўген Рабцэвіч, які прадстаўляў беларускую каманду, серабро дасталося таксама нашаму суайчынніку - Мікіту Уколаву, трэцім стаў Піліп Цімашэнка з Расіі. Сярод нацыянальных жаночых маладзёжных каманд золата і серабро заваявалі Кацярына Чандакова і Айгуль Шаяхметава, якія прадстаўлялі Расію. Трэцяе месца ў чэшкі Маркеты Маркавай.

Беларуская зборная юніёрак заваявала золата і ўстанавіла сусветны рэкорд на ЧС у ГроднеПадведзены вынікі і VI чэмпіянату свету сярод юнакоў і юніёраў. У пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі ў малодшай узроставай групе ў фінальным забегу лепшы рэзультат паказаў беларус Максім Якімюк, другім прыйшоў спартсмен з Украіны Уладзіслаў Трацэнка, трэцім фінішаваў Сяргей Суханаў з Расіі.

У сярэдняй узроставай групе (15-16 гадоў) пераможцам стаў беларус Аляксей Еўтух, серабро ў Антона Карнілава з Расіі, бронзу заваяваў Рэтс Баўманіс з Латвіі. У старэйшай групе (17-18 гадоў) суддзям давялося вывучаць фотаматэрыялы фінішу, паколькі спартсмены прыйшлі амаль адначасова. Было ўстаноўлена, што першым прыйшоў Лукаш Кроўпа з Чэхіі, адну сотую секунды яму ўступіў беларус Ілья Бабыдаў, бронза ў чэха Даніэля Клавана.

Беларуская зборная юніёрак заваявала золата і ўстанавіла сусветны рэкорд на ЧС у ГроднеАпошнімі 100-метроўку з перашкодамі беглі спартсмены маладзёжных мужчынскіх каманд ва ўзросце да 23 гадоў. Першым да фінішу прыйшоў расіянін Мікіта Кузьменка - яго час 15,62 сек. Серабро ў Марціна Лідміла з Чэхіі, трэцяе ў беларуса Уладзіміра Дадзеркіна.

Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гродне з 5 па 8 жніўня. Ён уключае адразу чатыры сусветныя першынствы: IV чэмпіянат свету сярод нацыянальных мужчынскіх маладзёжных каманд, II чэмпіянат свету сярод нацыянальных жаночых маладзёжных каманд, а таксама VI чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў і II першынство свету сярод дзяўчат і юніёрак па пажарна-выратавальным спорце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі