Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Снж 2024

Беларуская выцінанка ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Беларуская выцінанка ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Фота МЗС

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў ходзе 19-й сесіі (г.Асунсьён, Парагвай) 4 снежня прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, шырока распаўсюджанае ў Беларусі. Рамяство, якое зарадзілася яшчэ ў XVI стагоддзі, сёння набывае другое дыханне. Вытанчанае і шырока прызнанае як элемент беларускай культуры, мастацтва выцінанкі актыўна выкарыстоўваецца ў вонкавым і ўнутраным афармленні прыватных дамоў і грамадскіх месцаў, такіх як офісы, рэстараны, культурныя ўстановы, тэатральныя дэкарацыі. Яно таксама з'яўляецца неад'емнай часткай традыцыйных свят.

Выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай, а яе прыгожыя арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі вобраз жыцця: любаванне прыродай, беларуская гісторыя, міфалогія, звычаі і вераванні, сельскі і гарадскі побыт. Гэта адна з эстэтычных асноў беларускага менталітэту і культуры.

Уключэнне гэтага рамяства ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва стала вынікам сумеснай работы супольнасцей майстроў выцінанкі, экспертаў і спецыялістаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Міністэрства замежных спраў і Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА.

З уключэннем "Выцінанкі" ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваюць шэсць беларускіх элементаў.

Раней былі ўключаны святочны калядны абрад "Калядныя цары" ў Семежаве Капыльскага раёна Мінскай вобласці (2009 год); "Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)" у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці (2018 год); "Юраўскі карагод " у Пагосце Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці (2019 год); Культура бортніцтва (2020 год); "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні" (2022 год).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі