Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_51d90fd59742fd8b5ca6fc3b7da1d7fd, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала алімпійскае серабро ў лыжнай акрабатыцы | Навіны Беларусі | Падзеі ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Лют 2022

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала алімпійскае серабро ў лыжнай акрабатыцы

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала алімпійскае серабро ў лыжнай акрабатыцы

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбраны алімпійскі медаль у лыжнай акрабатыцы. Гэта другая ўзнагарода беларусаў на пекінскай Алімпіядзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 адкрывала вырашальны раўнд барацьбы за медалі і атрымала за свой скачок 107,95 бала. Яе рэзультат змагла пераўзысці толькі праслаўленая кітаянка Сюй Мэнтаа - 108,61. Бронзу заваявала амерыканская спартсменка Меган Нік - 93,76.

У сваёй лепшай спробе першага фінальнага этапу Ганна Гуськова атрымала 92,00 бала, гэта быў шосты рэзультат.

Дэбютантка Гульняў 17-гадовая беларуска Настасся Андрыянава не трапіла ў лік шасці спартсменак, якія змагаліся за месцы на п'едэстале гонару. Яна завяршыла спаборніцтвы 12-й.

Заўтра мужчыны выступяць у кваліфікацыі. Беларусь на пекінскіх Гульнях прадстаўляюць лыжныя акрабаты Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік і Макар Мітрафанаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі