Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Лют 2010

Беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец заняла 4-е месца на Алімпіядзе ў Ванкуверы

Беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец заняла 4-е месца на Алімпіядзе ў Ванкуверы
Асоль Слівец у Ванкуверы фота

25 лютага, Мінск /Кацярына Жыляніна - БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец спынілася за крок ад п'едэстала на Алімпіядзе ў Ванкуверы. З вынікам 198,69 яна фінішавала на 4-м месцы ў лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нагадаем, пасля першай спробы Асоль размяшчалася на 3-й пазіцыі. Наша Ала Цупер завяршыла выступленне на 8-й пазіцыі з ацэнкай 181,84.

Кваліфікацыю Ала Цупер завяршыла на першым месцы з вынікам 195,76 бала. Асоль Слівец займала 7-е месца з ацэнкай 169,39.

Алімпійскай чэмпіёнкай 2010 года стала аўстралійка Лідзія Ласіла (214,74). Лідэр пасля першай спробы кітаянка Су Ментао з-за падзення ў другім скачку была толькі шостая. Аднак серабро і бронза дасталіся яе суайчынніцам Ніне Лі (207,23) і Ксінксін Гуо (205,22) адпаведна.

25 лютага медалі ў лыжнай акрабатыцы разыграюць мужчыны. Беларусь прадставяць Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі і Цімафей Слівец.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі