11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Шкурдай заваявала сярэбраную ўзнагароду ў плаванні на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
На адной са сваіх любімых дыстанцый брастаўчанка паказала рэзультат 26,62 сек. Апярэдзіць Шкурдай змагла толькі Сара Шыневік са Швецыі - 26,40 сек. Трэцяе месца заняла расіянка Паліна Ягорава - 26,68 сек.
Пасля выступлення Настасся Шкурдай адзначыла, што крыху расчараваная, паколькі разлічвала на першае месца. Выправіць сітуацыю таленавітая беларуская плыўчыха паабяцала ў наступных выступленнях у Буэнас-Айрэсе.