Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Жнв 2023

Беларускі выйгралі камандны турнір у стральбе з пнеўматычнага пісталета на II Гульнях краін СНД

Беларускі выйгралі камандны турнір у стральбе з пнеўматычнага пісталета на II Гульнях краін СНД

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі завершаны трэці дзень спаборніцтваў па кулявой стральбе ў рамках II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аўторак адбылася кваліфікацыя асабістага турніру ў стральбе з пнеўматычнага пісталета ў дзяўчат, па выніках якой вызначыліся медалісткі каманднага першынства. Залатыя ўзнагароды дасталіся першай зборнай Беларусі ў складзе Аляксандры Пятровай, Ульяны Даніленка і Зоі Дасько. Трэцюю суму балаў набрала каманда "Беларусь-2", якую прадставілі Аліна Несцяровіч, Кацярына Іванова і Дзіяна Дароніна. Пазіцыю паміж двума беларускімі складамі заняла тройка з Расіі.

Раней сёння серабро і бронзу каманднага турніру нашай краіне прынеслі стралкі з пнеўматычнай вінтоўкі. Такім чынам, пасля трох спаборніцкіх дзён на рахунку зборнай Беларусі па кулявой стральбе 9 узнагарод - 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі