8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя ўзнагароды II Гульняў краін СНД разыгралі ўдзельнікі спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы ў Гродне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мужчын вагавой катэгорыі 89 кг чэмпіёнам стаў беларус Пётр Асаёнак. У суме дваябор'я двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы набраў 362 кг (рывок - 165 кг, штуршок - 197 кг). Беларус вырваў перамогу ў апошняй спробе, апярэдзіўшы расіяніна Рамана Чэпіка, у якога 361 кг (166+195). Бронзавы медаль заваяваў яшчэ адзін беларускі спартсмен Юльян Курловіч - 355 кг (160+195).
Наступнымі на памост гродзенскага Лядовага палаца выйдуць жанчыны, якія вызначаць мацнейшых у вагавых катэгорыях да 87 кг і больш за 87 кг. Завершаць сённяшні дзень спаборніцтваў мужчыны ў вагавой катэгорыі 96 кг.