Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Ліп 2015

Беларусь набывае статус наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Беларусь набывае статус наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

8 ліпеня, Уфа /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь набывае статус наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін павіншаваў беларускі бок з тым, што вырашана задача павышэння статусу Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

"Гэта пытанне можна лічыць вырашаным. Беларусь набывае статус наглядальніка ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, роля якой расце ў сучасным свеце", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Беларусь набывае статус наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва"Мы ўпэўнены ў тым, што ваш удзел у рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пойдзе на карысць як Беларусі, так і ўсім удзельнікам арганізацыі", - адзначыў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца самым блізкім стратэгічным партнёрам, саюзнікам Расіі. Ён звярнуў увагу на тое, што краіны супрацоўнічаюць па ўсіх напрамках, пачынаючы ад ваеннай сферы і заканчваючы гуманітарнай, вырашаюцца сацыяльныя пытанні ў інтарэсах грамадзян, развіваюцца кааперацыйныя сувязі як у Саюзнай дзяржаве, так і Еўразійскім эканамічным саюзе. Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі шмат сур'ёзных планаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі