13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец
Ігар Бокій стаў трохразовым чэмпіёнам па плаванні XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.У вырашальным заплыве на дыстанцыі 400 м вольным стылем у катэгорыі S13 беларус паказаў рэзультат 3 мін 55,62 сек. Зусім крыху яму не хапіла, каб пераўзысці сусветны рэкорд (3 мін 55,56 сек), які таксама належыць Ігару Бокію.
Другое месца на дыстанцыі 400 м вольным стылем заняў украінец
Яраслаў Дзенісенка (3 мін 58,78 сек). Бронзавую ўзнагароду заваяваў Дзмітрый Хорлін з Узбекістана (4 мін 06,63 сек).Раней Ігар Бокій станавіўся лепшым у плаванні на 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. На яго рахунку і бронза на дыстанцыі 100 м брасам.
Усяго ў скарбонцы беларускага плыўца Ігара Бокія 10 узнагарод Паралімпійскіх гульняў (шэсць у Лондане) і чатыры ў Рыа-дэ-Жанэйра. У скарбонцы беларускай паралімпійскай каманды на цяперашніх Гульнях пяць медалёў.