16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў беларус Ігар Бокій папоўніў скарбонку дзвюма залатымі ўзнагародамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Узняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ён змог у вырашальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем, пераадолеўшы дыстанцыю за 2 мін. 04,06 сек. Трэці залаты медаль беларускі спартсмен выйграў у фінале дыстанцыі 100 м на спіне, дзе Бокій паказаў час 56,74 сек., што з'яўляецца новым сусветным рэкордам у групе паралімпійцаў S13, ранейшае дасягненне таксама належала Ігару і складала 56,97 сек. Другое месца заняў плывец з Украіны Яраслаў Дзенісенка (59,08 сек.), трэцяя пазіцыя ў падагульняючым пратаколе ў новазеландца Шона Руса (1 мін. 01,10 сек.).
На сусветным форуме па плаванні сярод паралімпійцаў Ігар Бокій выйграў ужо тры залатыя медалі. Раней беларус быў самым моцным у фінальным заплыве на 50 м вольным стылем з новым сусветным рэкордам у сваёй групе.
Чэмпіянат свету па плаванні сярод паралімпійцаў завершыцца ў Глазга 19 ліпеня.