10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Яўген Ціханцоў стаў медалістам спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючы бронзавы прызёр чэмпіянату свету і чэмпіён Еўропы спаборнічаў на Гульнях у катэгорыі да 102 кг, усяго за медалі ў гэтай вазе змагаліся 13 чалавек. Выступленні ў Парыжы Ціханцоў пачаў з няўдалага падыходу ў рыўку на 176 кг, а затым справіўся са штангай вагой 178 і 183 кг. Пасля першага практыкавання наш спартсмен ішоў на чацвёртым месцы, уступаючы два кілаграмы трэцяй пазіцыі і тры - першай.
У штуршку беларус выканаў паспяховыя спробы на 214 і 219 кг, але вага 228 кг Ціханцову не пакарылася. Тым не менш набранай сумы 402 кг Яўгену хапіла, каб абысці галоўнага канкурэнта з Арменіі Гарыка Карапецяна і стаць бронзавым прызёрам. Званне алімпійскага чэмпіёна заваяваў кітаец Лі Хуаньхуа (406 кг), серабро - у Акбара Джураева з Узбекістана (404 кг).
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з заваяваннем бронзавага медаля на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Тысячы балельшчыкаў чакалі гэтага поспеху і верылі ў цябе. У барацьбе з мацнейшымі спартсменамі свету ты прадэманстраваў высокае майстэрства, падмацаванае стальным характарам, і падняўся на алімпійскі п'едэстал", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дастойнае выступленне беларускіх цяжкаатлетаў у алімпійскім Парыжы паслужыць добрым стымулам для трэнераў, якія плённа працуюць на ўсіх этапах спартыўнай падрыхтоўкі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых вялікіх перамог на славу Беларусі.