22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі залаты медаль у балансавых практыкаваннях на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За выкананне сваёй праграмы трыа атрымала ад суддзяў 29,520 бала. Другое месца занялі прадстаўніцы Бельгіі Талія дэ Троер, Брыт Вандэрдонкт і Шарлот ван Роен - 29,320 бала. Бронзавымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульнях у балансавых практыкаваннях сталі прадстаўніцы Партугаліі.
Залаты медаль дзяўчат стаў першым у скарбонцы зборнай Беларусі на дамашнім мультыспартыўным форуме.
На I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 годзе беларускі, крыху ў іншым складзе, занялі ў гэтым відзе праграмы трэцяе месца. Яны таксама з'яўляюцца віцэ-чэмпіёнамі свету 2018 года ў Антверпене ў акрабатыцы.