Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Сак 2024

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам "Раскосмасу"

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам
Фота з архiва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Юрыем Барысавым, які праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб прычынах няштатнай сітуацыі, што адбылася напярэдадні на стартавай пляцоўцы касмадрома Байканур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для такіх сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.

Старт экіпажа карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць і беларуска Марына Васілеўская, намечаны на 23 сакавіка ў 15.36 па маскоўскім і мінскім часе. Генеральны дырэктар "Раскосмасу" запэўніў, што ўсё пройдзе штатна.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі