Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

3 Кст 2017

Парламентарыі абмяркоўваюць магчымасць свабодных турпаездак па Беларусі і Латвіі для гасцей ЧС па хакеі

Парламентарыі абмяркоўваюць магчымасць свабодных турпаездак па Беларусі і Латвіі для гасцей ЧС па хакеі

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць свабодных экскурсійных паездак па Беларусі і Латвіі для гасцей чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе абмяркоўвалі сёння ў Мінску парламентарыі дзвюх краін. Аб гэтым журналістам па выніках перагавораў з дэпутатамі Сейма Латвіі паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што парламентарыі, абмяркоўваючы правядзенне чэмпіянату ў Рызе і Мінску, закранулі падрыхтоўку аўтамабільных дарог і асабліва - тэму турызму. "Было б здорава, калі б госці, якія прыязджаюць у Латвію і Беларусь, маглі бесперашкодна праехаць на экскурсійным аўтобусе па тэрыторыях дзвюх дзяржаў і азнаёміцца з усімі гістарычнымі выдатнымі мясцінамі", - сказала сенатар.

У цэлым беларускія і латвійскія парламентарыі разгледзелі шырокі спектр тэм. У іх ліку рэгіянальнае і прыгранічнае супрацоўніцтва, перспектывы інвестыцый у такіх сферах, як дрэваапрацоўка, фармацэўтычная і харчовая прамысловасць. Размова ішла і аб тым, каб актывізаваць кантакты на ўзроўні прадпрымальнікаў. У сувязі з гэтым асаблівую цікавасць у латвійскага боку выклікала маючае адбыцца спрашчэнне ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі.

Парламентарыі таксама дамовіліся разглядаць канкрэтныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва на сумесных пасяджэннях камісій. Гэта павінна пасадзейнічаць актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін, умацаванню палітычнага супрацоўніцтва, якое да 25-годдзя дыпламатычных адносін выйшла на якасна новы ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі