Назва арганізацыі: Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання "Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат" (далей – дом-інтэрнат)
Фізічны і юрыдычны адрас, тэлефон, факс, e-mail: 213501, Магілёўская вобласць, Крычаўскі раён, вёска Свадкавічы
Інфармацыя аб арганізацыі:
Дом-інтэрнат з’яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, якая прадастаўляе сацыяльныя паслугі інвалідам I і II групы. Ва ўстанове пастаянна пражывае 160 чалавек, якія хварэюць на псіхічныя захворванні. Ва ўстанове арганізаваны пастаянны догляд грамадзян, бытавое абслугоўванне і медыцынская дапамога.
Кіраўнік арганізацыі: Лятэцкая Галіна Васільеўна, дырэктар
Менеджар праекта: Жылінскі Валерый Генадзьевіч, загадчык гаспадаркі
Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц: у такіх праектах раней установа ўдзелу не прымала.
Тэрмін праекта: 11 месяцаў
Мэта праекта: паляпшэнне сацыяльнай рэабілітацыі грамадзян, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, арганізацыя іх адпачынку.
Задачы праекта: стварэнне ўмоў для ўключэння людзей з абмежаваннямі, якія тут пражываюць, у грамадска-карысную дзейнасць для развіцця сацыяльных і прафесійна-працоўных навыкаў.
Дэталёвае апісанне дзейнасці ў рамках праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі
У будынку будуць размешчаны спартыўная і трэнажорная міні-залы, камп’ютарны клас, бібліятэка і чытальная зала, кабінеты для работы гурткоў і працоўных майстэрань, якія будуць наведваць жыльцы у час заняткаў працатэрапіяй, правядзення вольнага часу.
Абгрунтаванне праекта: цяпер ва ўстанове адсутнічаюць свабодныя плошчы для арганізацыі спартыўных заняткаў, заняткаў па працатэрапіі, у гуртках і майстэрнях. Такія заняткі вельмі важныя для асоб, якія хварэюць на псіхічныя захворванні.
Дзейнасць пасля завяршэння праекта:
Увод у эксплуатацыю аддзялення сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі дасць магчымасць стварыць умовы для адаптацыі і сацыялізацыі людзей, якія тут пражываюць, паляпшэння іх псіхічнага стану і якасці жыцця. Гэта дапаможа людзям з інваліднасцю ў далейшым самастойна функцыянаваць у соцыуме. Расходы па ўтрыманні будынка будуць ажыццяўляцца за кошт бюджэту вобласці.
Бюджэт праекта: $2 500 000