29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі перадало беларускім ваенным медыкам гуманітарную дапамогу для барацьбы з каранавірусам, груз дастаўлены ў Мінск, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.
"Дапамога з'яўляецца адраснай і накіравана для патрэб Узброеных Сіл нашай краіны з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекцыі, выкліканай вірусам COVID-19. Ваенныя арганізацыі аховы здароўя атрымаюць інфрачырвоныя тэрмометры, рэспіратары, медыцынскія акуляры, аднаразовыя ахоўныя касцюмы, медыцынскія пальчаткі, бахілы і іншыя сродкі", - расказалі ў ведамстве.
Дастаўка гуманітарнага грузу была арганізавана пры непасрэдным удзеле пасольства Кітая ў Беларусі.