Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

10 Снж 2024

Дзеці са шматдзетных сем'яў Херсона адпачылі ў Беларусі

Дзеці са шматдзетных сем'яў Херсона адпачылі ў Беларусі
Фота з архiва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеці са шматдзетных сем'яў Херсона адпачылі ў санаторыі "Дубровенка" пад Магілёвам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА грамадскі дзеяч, паралімпіец, матывацыйны спікер і заснавальнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай.

Паводле яго слоў, дзеці разам са сваімі сем'ямі два тыдні знаходзіліся ў Беларусі. Усяго ў Беларусь прыехалі 5 шматдзетных сем'яў - 18 чалавек.

"Сем'і, эвакуіраваныя з зоны баявых дзеянняў, прыехалі ў мірную і шчаслівую Беларусь на адпачынак і рэабілітацыю. Усе рады, шчаслівыя. У якасці падарункаў сярод іншага яны атрымалі мерч Першага - падушкі і іншыя рэчы з легендарнымі фразамі нашага Прэзідэнта. Дзеці і бацькі вельмі шчаслівы. І гэта самае галоўнае, - расказаў Аляксей Талай. - Падзяка ў адрас фонду паступіла таксама ад кіраўніцтва Херсонскай вобласці. Намеснік губернатара вобласці Таццяна Кузьміч адзначыла, што дзеці ў Беларусі змаглі не толькі аздаравіцца. Для іх таксама была падрыхтавана насычаная культурная праграма".

Гэты глабальны гуманітарны праект будзе прадаўжацца. "Вельмі шмат запытаў ад пацярпелых сем'яў на прыезд у Беларусь. Мноства сем'яў хацелі б адправіць дзяцей на адпачынак у нашу краіну. Цяпер рыхтуецца чарговая група дзяцей пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы і ўсіх неабыякавых", - дадаў Аляксей Талай.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі