Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

23 Кст 2024

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года
Фота з архiва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з арт.81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.56 Выбарчага кодэкса выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. У адпаведнасці з арт.83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі. З моманту прынясення прысягі нававыбраным Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца. Інаўгурацыя дзеючага кіраўніка дзяржавы адбылася 23 верасня 2020 года. Адпаведна чарговыя выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года", - сказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Такім чынам, заканадаўства не змяшчае ўказанні на канкрэтны дзень правядзення выбараў Прэзідэнта, як, напрыклад, адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў, які праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага, адзначыў кіраўнік ЦВК. "Асноўны закон не забараняе праводзіць выбары раней, ён забараняе праводзіць іх пазней за ўстаноўлены тэрмін. На думку Цэнтральнай выбарчай камісіі аптымальнай датай для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бачыцца 26 студзеня 2025 года", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі