Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

9 Кст 2015

Журналісты з 30 краін будуць асвятляць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты з 30 краін будуць асвятляць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу аб рабоце інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў "Выбары Прэзідэнта - 2015" кіраўнік інфацэнтра, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго асвятляць выбарчую кампанію будуць 542 журналісты з 30 замежных дзяржаў і 398 прадстаўнікоў беларускіх СМІ.

У ліку краін, прадстаўнікі якіх будуць працаваць у Беларусі ў гэтыя дні, - Аўстрыя, Арменія, Вялікабрытанія, Расія, Данія, Катар, Літва, Латвія, В'етнам, Германія, Казахстан, Іран, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Турцыя, Украіна, Чэхія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Японія, Швейцарыя, Швецыя. Многія журналісты працуюць ужо на выбарчых участках з пачатку папярэдняга галасавання.

Інфармацыйны цэнтр адкрыецца 11 кастрычніка ў 10.00. І адразу ж адбудзецца першая прэс-канферэнцыя Лідзіі Ярмошынай аб ходзе галасавання грамадзян Беларусі. Кожныя дзве гадзіны будуць праходзіць прэс-канферэнцыі ў Палацы Рэспублікі. У час работы прэс-канферэнцый будуць арганізаваны прамыя ўключэнні з абласных камісій.

У гэты ж дзень журналістам прапануюць паўдзельнічаць у круглых сталах з удзелам вядомых сацыёлагаў.

На 12 кастрычніка намечаны прэс-канферэнцыі па папярэдніх выніках прэзідэнцкай кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі