12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў ад КНР лічыць, што выбары Прэзідэнта Беларусі прайшлі на высокім узроўні і адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным стандартам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад КНР, пасол МЗС КНР Юй Чжэньцы ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Юй Чжэньцы адзначыў, што ў кожнай краіне склалася свая практыка забеспячэння выбарчага працэсу. "Але ёсць і міжнародныя стандарты. Пасля наведвання выбарчых участкаў у нас склалася ўражанне, што выбары адпавядаюць заканадаўству Беларусі і міжнародным нормам", - сказаў ён.
Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад КНР згадзіўся з меркаваннем, што ў кожнай краіны ёсць свая дэмакратычная мадэль. "Кожная дзяржава, нацыя мае права распрацаваць сваю дэмакратычную мадэль, адпаведную агульнапрынятым міжнародным нормам права", - лічыць ён.
Не трэба штучна навязваць краінам тую ці іншую мадэль дэмакратыі толькі таму, што яна прыжылася ў іншай дзяржаве, адзначыў Юй Чжэньцы. "Паважаць палітычныя прынцыпы, паважаць выбар народа - гэта адпавядае сапраўднаму дэмакратычнаму прынцыпу", - сказаў на заканчэнне ён.