Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Жнв 2015

Участковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Участковыя выбаркамы пачнуць удакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня, паведаміла ў сваім пазачарговым відэазвароце 22 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня ЦВК адзначыла, што 23 жніўня завяршаецца тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. "26 жніўня - апошні дзень для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій. Менавіта пасля 26 жніўня пачнецца вельмі важная работа па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Ёю зоймуцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, якім прадставяць першапачатковыя прапановы мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы", - растлумачыла яна.

Па выніках гэтай работы будуць складзены дакладныя спісы выбаршчыкаў, па якіх будуць накіроўвацца запрашэнні наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў 11 кастрычніка. Такія запрашэнні атрымаюць усе выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь, уключаныя ў спісы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі