14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі паступілі віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра, палесцінскага лідара Махмуда Абаса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
У прыватнасці, Гурбангулы Бердымухамедаў пацвердзіў нязменную гатоўнасць далей развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам і народамі дзвюх краін.
У віншаванні Махмуда Абаса адзначаецца, што адносіны з Беларуссю застануцца для Палесціны ў прыярытэце. "Мы бесперапынна імкнёмся развіваць іх у новай фазе, каб ахапіць новыя галіны на карысць нашых народаў і краін", - гаворыцца ў ім.