Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

23 Ліп 2015

ЦВК Беларусі з 23 ліпеня запускае спецыяльны інфармацыйны рэсурс да выбараў Прэзідэнта

ЦВК Беларусі з 23 ліпеня запускае спецыяльны інфармацыйны рэсурс да выбараў Прэзідэнта

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі з 23 ліпеня запускае спецыяльны інфармацыйны рэсурс да выбараў Прэзідэнта. Напярэдадні кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына запісала відэазварот, урывак з якога быў паказаны ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На інфармацыйным рэсурсе ў рэжыме анлайн можна будзе сачыць за самай актуальнай інфармацыяй, якая датычыцца выбараў. У прыватнасці, у відэазвароце Лідзія Ярмошына расказала аб сфарміраваных у Беларусі тэрытарыяльных выбарчых камісіях і часе іх работы. Яна таксама падкрэсліла, што ні ад будучых патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты, ні ад членаў іх ініцыятыўных груп у Цэнтральную выбарчую камісію пакуль не паступала ніякіх скаргаў, што сведчыць аб тым, што ўсе нормы беларускага выбарчага заканадаўства выконваюцца належным чынам.

"Я ўвесь час буду інфармаваць выбаршчыкаў аб кожным важным этапе выбарчай кампаніі. Мы таксама будзем рады атрымліваць усе прапановы і заўвагі, якія будуць накіраваны на ўдасканаленне працэсу выбараў", - адзначыла Лідзія Ярмошына ў відэазвароце.

Поўная версія відэазвароту будзе даступна 23 ліпеня на спецыяльным інфармацыйным рэсурсе ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі