17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытаваны тры наглядальнікі, паведаміла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на пасяджэнні камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына растлумачыла, што на сённяшнім пасяджэнні прысутнічаюць наглядальнікі ад "Белай Русі" Сяргей Пігараў, "Беларускага хельсінкскага камітэта" Дзмітрый Чарных і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін.
Сёння зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы, якія вылучаць у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.