30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Задача СМІ ў час перадвыбарнай кампаніі - прыцягнуць увагу да важнейшых пытанняў развіцця краіны. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, каменціруючы ролю прэсы ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзе б гэта ні адбывалася (выбарчая кампанія. - Заўвага БЕЛТА) - у Беларусі або ў любой іншай краіне - я праціўнік распальвання нянавісці, выпадаў асобаснага характару, - сказаў Рыгор Рапота. - Павінна быць сур'ёзная размова аб будучыні краіны, аб палітыцы, аб эканоміцы, аб тых пытаннях, якія хвалююць насельніцтва. Таму тут вельмі важная роля ў журналістаў: прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да асноўных, карэнных пытанняў краіны".
Дзяржсакратар адзначыў, што ўважліва сочыць за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі ў Беларусі, у тым ліку за дыялогам з міжнароднай супольнасцю.