11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся. Паводле даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі па стане на 12.00 склала 51,2 працэнта, паведамляе БЕЛТА.
"Гэта не сведчыць аб тым, што выбары скончыліся. Яны завершацца толькі ў 20.00", - адзначыў у інтэрв'ю журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала ў Віцебскай вобласці - там бюлетэні атрымалі 59,8 працэнта грамадзян, самая нізкая яўка пакуль у горадзе Мінску - 39,29 працэнта. За межамі краіны прагаласавалі 50,51 працэнта грамадзян.
Такім чынам, пераадолены парог яўкі, неабходны для таго, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, лічыцца, што выбары Прэзідэнта Беларусі адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палову грамадзян краіны, уключаных у спіс выбаршчыкаў. У сваю чаргу Прэзідэнт лічыцца выбраным, калі за яго прагаласавалі больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.