7 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На тэрыторыі Расіі ўтвораны чатыры ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, змогуць прыняць удзел у выбарах кіраўніка беларускай дзяржавы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне.
Адрасы ўчасткаў для галасавання: Масква, вул. Марасейка, д. 17/6, будынак 3; Санкт-Пецярбург, вул. Бонч-Бруевіча, д. 3а; Калінінград, вул. Дзмітрыя Данскога, д. 35а; Растоў-на-Доне, вул. 14-Лінія, д. 74/1.