10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльныя гарантыі, абарона правоў работнікаў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі непасрэдна залежаць ад кіраўніка дзяржавы. Такое меркаванне сёння выказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда пасля ІІ Пленума Савета ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выбары - гэта заўсёды вызначэнне далейшага лёсу дзяржавы. Мы разам адказваем за ўмацаванне і развіццё нашай краіны. Сёння на Пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мы прынялі заяву, у якой гаворыцца, што сацыяльныя гарантыі, абарона правоў работнікаў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі непасрэдна залежаць ад кіраўніка дзяржавы", - сказаў Міхаіл Орда.
Ён таксама адзначыў, што выбарчы працэс у Беларусі пераходзіць да наступнага важнага этапу - агітацыі. "Цяпер вышэй за ўсё выконваць выбарчае заканадаўства. Кампанія па зборы подпісаў за кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта паказала, што заўваг ад праваахоўнікаў і міжнародных наглядальнікаў не было. Усё было ў рамках закона. Думаю, што і ў далейшым усё будзе адбывацца гэтак жа добра", - рэзюмаваў старшыня ФПБ.
ІІ Пленум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбыўся ў Мінску 10 верасня і сабраў прадстаўнікоў ФПБ з усіх абласцей рэспублікі. Галоўнымі яго пытаннямі сталі рэалізацыя рашэнняў VII З'езда ФПБ і прыняцце заявы ФПБ у сувязі з маючымі адбыцца выбарамі Прэзідэнта Беларусі.