Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

1 Ліп 2015

МЗС Беларусі ў лічаныя дні накіруе запрашэнні міжнародным арганізацыям назіраць за выбарамі Прэзідэнта

1 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. МЗС Беларусі ў лічаныя дні накіруе запрашэнні міжнародным арганізацыям назіраць за выбарамі Прэзідэнта. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, МЗС Беларусі "літаральна ў лічаныя дні аформіць і накіруе запрашэнні адпаведным міжнародным арганізацыям, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі".

У прыватнасці, сярод такіх арганізацый Уладзімір Макей назваў БДІПЧ АБСЕ. "Іх ацэнка з'яўляецца асноватворнай для прызнання або непрызнання выбараў", - адзначыў Уладзімір Макей. Назіраць за выбарамі ў Беларусі выказала жаданне Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая асамблея СНД і некаторыя іншыя арганізацыі. "Прэзідэнтам дадзена даручэнне запрасіць усіх, хто выказаў жаданне паўдзельнічаць у гэтым працэсе", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Як паведамлялася, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка. ЦВК Беларусі ўжо зацвердзіла каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі.ЦВК Беларусі зацвердзіла каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі