Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Місія наглядальнікаў ШАС не выявіла ніводнага парушэння беларускага выбарчага заканадаўства

Місія наглядальнікаў ШАС не выявіла ніводнага парушэння беларускага выбарчага заканадаўства

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) не выявіла ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на выбарах Прэзідэнта Беларусі, генеральны сакратар ШАС Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што ўпершыню ШАС удзельнічала ў маніторынгу выбараў на тэрыторыі дзяржавы, якая мае ў арганізацыі статус наглядальніка. Ён расказаў, што місія наглядальнікаў пабывала ў Гродзенскай, Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на 59 выбарчых участках. "І для нас было вельмі важна адзначыць, што мы не выявілі ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства", - сказаў ён.

"І тыя сустрэчы, якія адбыліся са старшынямі ўчастковых выбарчых камісій, членамі камісіі, з выбаршчыкамі, з якімі мы сустракаліся, прадстаўнікамі ў тым ліку апазіцыйных партый і рухаў, паказвалі, што гэта відавочна сёння для ўсіх: выбары прайшлі адкрыта, дэмакратычна. І выбары паказалі, што для грамадзян Беларусі права прагаласаваць за будучага Прэзідэнта ўспрымаецца як права ацаніць тое, што было зроблена дзеючай уладай, і па сутнасці пацвердзіць курс на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё сваёй краіны", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

У склад місіі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаў - членаў ШАС (Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан), а таксама прадстаўнікі сакратарыята гэтай арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі